be

Замежны дэтэктыў

Крысці Агата, Сіменон Жорж, Штэфанеску Нікалае

Гэта кніга — першая спроба даць нашаму чытачу замежны дэтэктыў на роднай мове. Адзначым, што пераклады зроблены з арыгінала. Аўтары змешчаных тут раманаў настолькі вядомыя, што і рэкамендацый не патрабуюць. Жорж Сіменон, ці, як жартліва ён назваў сябе ў адным з інтэрв'ю, Георгій Сямёнаў, прадстаўлены раманам «Порт у тумане». Створаны пісьменнікам тып расшукніка камісара Мегрэ замацаваны ў людской памяці і праз кінематограф. Аповесць «Нябожчыкава люстэрка» Агаты Крысці — навіна, у Савецкім Саюзе выдаецца ўпершыню. Будзем спадзявацца, што трэці твор кнігі «Доўгае лета» румынскага пісьменніка Н. Штэфанеску не ашукае чытацкіх спадзяванняў. Папярэджваць аб чым-небудзь і падступацца да аналізу, пераказваць змест, каб тым самым, па ўзору многіх прадмовапісцаў, выявіць асноўнае накіраванне аўтараў,— ці варта? Нашы чытачы зробяць гэта самі, яны даўно даспелі да самастойных поглядаў на з'явы літаратуры і мастацтва. Тым больш што кніга свежая, карціць пачаць чытаць яе хутчэй, стаць міжвольным і свядомым саўдзельнікам барацьбы добрага са злом.(Максім Лужанін)

Каталёг: Каталёг EEDC
Беларускія аўтары:
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1988
  • Перакладчык: Марціновіч П., Асташонак А., Каўрус Л.
  • Выдавецтва/ друкарня: Мастацкая літаратура
  • Памеры: 352с.
  • ISBN: 5-340-00167-9
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1988 by Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 693
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org