be
pdf djvu

Вязанка

Лучына Янка

Янка Лучына (Неслухоўскі Іван Люцыянавіч, 6.VII.1851 — 16.VII.1897), пражыў на свеце 46 гадоў, а так і не дачакаўся ніводнай сваёй кнігі - ні на польскай, ні на рускай, ні тым больш на беларускай мове. I тым не менш месца яго ў гісторыі нашай літаратуры даволі прыкметнае. Ужо яго псеўданім падкрэеліваў ягонае вельмі ж няпростае у той час вяртанне да мовы свайго народа праз іншамоўныя традыцыі, што панавалі ў нас у канцы XIX стагоддзя. Ён, як і Ян Баршчэўскі, Ян Чачот, Уладзіслаў Сыракомля, Вінцэсь Каратынскі пісаў пераважна па-польску. Беларускае слова тады амаль не мела ніякай мажлівасці абаперціся на друкарскі станок. Малюсенькія струменьчыкі беларускага прафесійна-мастацкага слова, што зноў, праз некалькі стагоддзяў, у пачатку ХІХ, пачалі прабівацца праз польскую і рускую плынь, не змаглі адолець дзяржаўных цэнзурных гацяў. Яны ўліваліся ў бессмяротную раку вуснай народнай творчасці.

Беларускія аўтары:
  • Месца выхаду: Пецербургъ
  • Дата выхаду: 1903
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Каталёг MiOKB
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4995, EEDC — 1856, MiOKB — 4111
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org