be
pdf

Наша Ніва 38 (348) 2003

першая беларуская газэта

Нацыянальны не дзяржаўны. Таварыства беларускай мовы адмовілася ад ідэі стварэньня Нацыянальнага ўнівэрсытэту пад крылом дзяржавы.Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі “Пра сытуацыю вакол Нацыянальнага ліцэю імя Якуба Коласа”, прынятай дэлегатамі VIIІ зьезду ТБМ 12 кастрычніка. На пытаньне аднаго з дэлегатаў “Чаму адмаўляемся ад дзяржаўнага статусу ўнівэрсытэту?” Алег Трусаў адказаў: “Мы разоў дзесяць пісалі Лукашэнку і ягонай Адміністрацыі. Адказ адмоўны. Дык навошта адзінаццаты раз пісаць? Пагатоў, гэтую заяву складалі выкладчыкі і бацькі Беларускага ліцэю — ім зь сярэдзіны лепш відаць, як варта рабіць”. Уладзімер Колас узьняўся зь месца для тлумачэньня: “За прыватнымі ліцэямі будучыня”. Яшчэ з паўгоду таму А.Трусаў казаў, што Нацыянальны ўнівэрсытэт павінен быць толькі дзяржаўны: мы ўсе падаткаплатнікі, дык, маўляў, мусім патрабаваць, каб нам давалі за нашыя грошы ўсе належныя даброты. Былі нават спадзевы на спрыяньне з боку Адміністрацыі прэзыдэнта ў разьвязаньні гэтае праблемы. Сёньня такіх ілюзіяў ужо няма. “Апошнім часам адбыўся “адкат” улады з ужо абгавораных пазыцыяў, — кажа намесьнік Трусава Сяргей Кручкоў. — Хочацца верыць, што гэта часова. Сёньня да нас прыйшоў з сваімі прапановамі У.Колас: магчыма, мы будзем ствараць пакуль што віртуальны ўнівэрсытэт з дыстанцыйным навучаньнем. Пры гэтым саму навучальную ўстанову можна і не рэгістраваць, абы яна давала нармальную адукацыю”. Апошняе, з увагі на дыстанцыйнасьць ды віртуальнасьць такой ВНУ, — у найбольшай небясьпецы. Дый якую вагу будзе мець дыплём незарэг

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2003-10-17
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org