be

Беларускі Лягер у Ватэнштэт

Коўш Сьвятаслаў
Альбом - Гістарычная Даведка

Так, гэта былі дні поўныя трывогаў, поўныя надзеяў. Была пара прымусовае рэпатрыацыі. Трывога нарастала ахоплівала ўсю чалавечую істоту, каб у міг зьмяніцца безпадстаўнай, але буйнай надзеяй. Бяссонныя, жудасныя ночы навісалі над баракамі прытуліўшыміся да калючых дротаў лягернае абгарожы, над ценямі-людзьмі, што снавалі каля дротаў і баракаў. Кожная вестка пра чарговы чын рэпатрыяцыйнае камісыі выклікала трывогу, якая межавалася з роспаччу, зганяла сон з павекаў. Шум уязджаючае ў лягер машыны прымушаў людэей разьбягацца, хавацца ў лесе або ў фабрычных руінах. Гэта быў страх перад бальшавіцкімі агэнтамі, якімі кішма кішэла пераможаная Нямеччына, якія выцягвалі сваю прагавітую руку ў бок нясчасных,змучаных вайною, недаяданьнем, выгнаных з хаты людзей, якія зьведалі савецкія і нямецкія кацэты і якіх ні за якія ў сьвеце скарбы не жадалі ўзноў вяртацца ў савецкі астрог. Ад скрайнае роспачы да ружовае надзеі адзін крок. У гэтым пераканаліся ды-пістаўскія масы ў апісывануто намі у гэтьм нарысе пару. Надзеі расьцьвіталі, як кветка шчасьця, пры кожным запэўненьні, што ніхто ня будзе выдадзены бальшавікам наўсуперак ягонае волі, што Аб'еднаныя Нацыі адхіляюць бальшавіцкія дамаганьні вьідачы ім усіх Ды-пі, як ваенных злачынцаў.


        Увесь нумар у адным файле

Беларускія аўтары:
  • Месца выхаду: USA
  • Дата выхаду: 1981
  • Памеры: 114с., іл., 30см
  • Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка, Правы чалавека, Грамадзтва, Біяграфіі, Мэмуары
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 844
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org